23 лютага 2008_____________АНОНС______________ Сустрэчы
ФРАШКІ ДА ПЛЯШКІ
23 лютага у 16:00 на сядзібе ТБМ (Салігорск) адбудзецца прэзентацыя кнігі "Фрашкі да пляшкі" і сустрэча з як аўтарам Севярынам Квяткоўскім.
Уваход вольны.
.pdf спампаваць кнігу "Фрашкі да пляшкі"
9 лютага 2008________________________________ Справаздача
Аб дзейнасці ў 2007 годзе
2007 год для арганізацыі, разам з цяжкасцямі, якія паспяхова былі пераадоленыя, прынёс і шмат прыемных часін.
На пачатку года давялося абабіць не адзін парог у пошуках памяшкання пад сядзібу. І ў рэшце рэшт з 25 чэрвеня
далей>>
13 снежня 2007________________________________ Сустрэчы
Arche і Наша Ніва
Рэдактар "Arche" Валер Булгакаў, рэдактар "Нашай Нівы"
Андрэй Скурко правялі сустрэчу на сядзібе ТБМ у Салігорску. Удзельнічалі Валянцін
Тарас, які прэзэнтуе кнігу сваіх мэмуараў "На выспе ўспамінаў", і Наталка Бабіна, якая
прадставіць новы раман "Рыбін горад".
Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы. Наведвальнікі змаглі даведацца пра гісторыю стварэння перыядычных выданняю, іх цяперашнія справы і планы на будучыню. Таксама змаглі атрымаць шмат цікавай літаратуры.
14 лістапада 2007________________________________ Афіцыйнае
Рэгістрацыя №1683
11 кастрычніка 2007 года Салігорская гарадская арганізацыя была зарэгістраваная рашэннем Салігорскага раённага выканаўчага камітэта. Юрыдычны адрас: г. Салігорск, вул. Леніна, 38, пак. 901.
4 кастрычніка 2007________________________________________
Адбылася СУСТРЭЧА
4 кастрычніка сядзіба ТБМ у Салігорску адчыніла свае дзверы для сяброў і жадаючых сустрэцца з А.Трусавым, старшынёй ТБМ. Надзіва было тое, што людзі падцягваліся на працягу двух гадзін, на працягвалася мерапрыемства. Падрабязнасці чытайце ў Нашым слове і на сайце крыху пазней.
4 кастрычніка 2007________________________________________
СХОД СЯБРОЎ
4 кастрычніка адбудзецца сход сяброў Салігорскай гарадской арганізацыі. Шаноўныя сябры арганізацыі запрашаем вас. Сход адбудзецца на сядзібе (вул. Леніна 38, гасцініца "Алеся" пак.901) у 18.00. Удзел прыме старшыня рэспубліканскай арганізацыі ТБМ Алег Трусаў. Вас чакае шмат цікавага.
Верасень 2007________________________________________
НА СЯДЗІБЕ З'ЯВІЛАСЯ МЭБЛЯ
З дапамогай сяброў сядзіба пакрыху ператвараецца ў прыдатнае для працы месца. Можна сказаць, што адбылося засяленне. Першы працоўны стол і шафы.
25 чэрвеня 2007________________________________________
СЯДЗІБА ТБМ У САЛІГОРСКУ
З 25 чэрвеня 2007 у Салігорскай нас, Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ змяніўся юрыдычны адрас. Цяпер мы знаходзімся ў гасцініцы "АЛЕСЯ", размешчанай па адрасе г. Салігорск, вул. Леніна 38 (9 паверх, нумар 901).
22 чэрвеня 2007________________________________________
ЗАПАЛІ Ў САБЕ СОНЦА - 2
Ужо стала традыцыйным правядзенне музычных канцэртаў Салігорскай гарадской арганізацыя ТБМ на пляцоўках Саліроска. Так у гэтым годзе 22 чэрвеня ў начным клубе "ФЭСТ" была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя пад назваю "Запалі ў сабе сонца - 2", прысвечаная 125 угоднкам з дня народжання славутага паэта беларускае зямлі Янкі Купалы. Адбыўся канцэрт гуртоў са сталіцы Кудмень, Рокаш.
наш праект >>
28 сакавіка 2007_______________________________________
Нашы бліжэйшыя задачы і мэты
За апошнія месяцы праца сяброў ТБМ у Менску і рэгіёнах значна актывізавалася і ёсць станоўчыя вынікі ў стасунках з уладай. Дзякуючы нашым намаганням і тысячам подпісаў грамадзян Беларусі з’явіўся дэкрэт аб святкаванні 125-х угодкаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ужо зараз неабходна звяртацца да мясцовых уладаў, каб яны адкрывалі нацыянальныя гімназіі імя нашых знакамітых паэтаў. Нашы сябры ў Магілёве дасягнулі дамовы з мясцовымі недзяржаўнымі тэлеканаламі каб кожны дзень жыхары горада чыталі з экрана вершы Янкі Купалы. І ахвочых шмат.
далей >>
15 сакавіка 2007_______________________________________
ДЗЕНЬ ВОЛІ – галоўнае нацыянальнае свята беларусаў усяго свету.
Праз год мы будзем святкаваць дзень аднаўлення беларускай дзяржаўнасці – 90-я ўгодкі абвяшчэння БНР, першай беларускай дзяржавы ў ХХ стагоддзі. ТБМ лічыць, што ўжо зараз трэба пачаць падрыхтоўку да ўсенароднага святкавання гэтага юбілею і стварыць нацыянальны камітэт з абавязковым прадстаўніцтвам беларускай дыяспары.
Сёлета свята 25 Сакавіка прапануюць абвясціць Днём нацыянальнай еднасці, і ўжо зроблены адпаведныя звароты з боку грамадскасці да Савета Міністраў Беларусі. Далучаючыся да гэтых прапаноў, ТБМ адзначае, што галоўным фактарам яднання беларусаў у адзіную нацыю была, ёсць і заўжды будзе толькі беларуская мова, якая ў ХХ ст. была абвешчана дзяржаўнай менавіта Урадам БНР у 1918 годзе. Таму мы заклікаем усіх удзельнікаў святкавання 25 Сакавіка шырока ўжываць дзяржаўную беларускую мову ў штодзённым жыцці і тым самым далучыцца да святой справы беларускага адраджэння.
Заклік прыняты на Сакратарыяце ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны” 15 сакавіка 2007 г.
29 студзеня 2007_______________________________________
Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 125-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа
Прэзідэнт Беларусі 29 студзеня падпісаў указ "Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 125 годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларсуі Янкі Купалы і Якуба Коласа".
Дарагія суайчыннікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
У наступным годзе споўніцца 125 год са дня народзінаў класікаў нашай літаратуры, заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Жыццё і творчасць кожнага з іх – прыклад самаадданага змагання за родную мову.
26 снежня 2006_________________________"Музычны форум"
"МУЗЫЧНЫ фОРУМ" - фінал.
Нарэшце набліжаецца Новы год, Каляды і фінал музычнага конкурса. Запрашаем наведаць фінальны канцэрт. Падрабязнасці на cайце Музычны Форум. Чакайце справаздачу аб дзейнасці ТБМ на форуме.
5 лістапада 2006_______________________"Зварот Рады ТБМ"
ЗВАРОТ РАДЫ ТБМ
“Дапаможам вясковым і школьным бібліятэкам!”
Дарагія суайчыннікі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь!
У наступным годзе споўніцца 125 год са дня народзінаў класікаў нашай літаратуры, заснавальнікаў сучаснай беларускай мовы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Жыццё і творчасць кожнага з іх – прыклад самаадданага змагання за родную мову. На жаль, пакуль назіраецца звужэнне
далей >>
30 верасня - 26 снежня 2006______________"Музычны форум"
"МУЗЫЧНЫ фОРУМ"
Праект Вячаслава Ждановіча пры падтрымцы ТБМ Салігорска. Конкурс вакалістаў горада Салігорска ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.
далей >>
17 верасня 2006_______________"Свабода пачынаецца з іроніі"
"СВАБОДА ПАЧЫНАЕЦЦА З ІРОНІІ"
Праект ТБМ (Салігорск) З мэтай пазнаёміць жыхароў нашага гораду з сучаснай беларускай эстрадай – прадстаўнікамі пачынаючых таленавітых каманд, ТБМ і дыска-клуб "Айсберг" праводзяць вялікі канцэрт Альтэрнатыўнай музыкі "Свабода пачынаецца з іроніі".
У праграме прымуць ўдзел Пукст і PUKSTBAND, ГУРЗУФ, Разьбітае сэрца пацана. На працягу вечара адбудзецца выстава работ Сашы і Сірожы (музычны гурт) "Як я правёў лета".
далей >>